Реклама от www.by: Создайте свой Интернет - магазин
И размещайте тут свою рекламу бесплатно.
www.by/create/shop/

Информация: Агрогородок Столовичи расположен в 6-ти км от г.Барановичи по Новогрудскому направлению. В 20-ти км находится жемчужина Беларуси - озеро Свитязь, 5-ти км - музей-усадьба А.Мицкевича «Заосье», в радиусе 50-ти км - Мирской замок и Несвижский замок, в самой деревне - два памятника архитектуры: Успенская Церковь 17-18 в. (бывший костёл св. Иоанна Крестителя), костёл Сердца Иисуса с конца 19 - начала 20 в.

​   

Ці падарожнічалі Вы калі-небудзь?

Калі не, то запрашаю Вас у завочную вандроўку па аграгарадку Сталовічы.

Я хачу правесці Вас па зямлі, якая для мяне даражэйшая за ўсё

.

Сайт-визитка аг.Столовичи Барановичского района Бресткой области Республики Беларусь

Тут маё прыстанішча і шчасце,

Тут мой лёс, мой боль і  запавет,

Тут я сэрца адчыняю насцеж

Да ўсяго, чым знакаміты свет

Генадзь Бураўкін


Гарады і вёскі беларускай зямлі … Яны, як і людзі, маюць свой непаўторны твар, свой жыццёвы лёс, свае здабыткі. Адны славяцца старажытным мінулым, выключнай роляй у канкрэтных гістарычных падзеях. Другія – архітэктурнымі помнікамі, прыгажосцю сучасных забудоў. Трэція – дасягненнямі ў эканамічным развіцці, маладосцю.

 У кожнага чалавека паняцце “радзіма” найперш звязана з краем, дзе прайшло маленства. Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да родных мясцін, з імкнення пранікнуць у іх гісторыю.

Нідзе няма такіх бяроз,

Як на маёй Радзіме.

Такіх русявых доўгіх кос,

такіх азімін.

Такіх бароў і курганоў

І калыханка…

Іду дамоў, лячу дамоў –

На мілы ганак.

Аер і поплава, садок,

І ў мяце сенцы,

І той, над Мамаю, грудок,-

Навек у сэрцы!

Ніна Загорская

Юныя жыхары вёскі  па крупінках збіраюць матэрыялы аб сваёй малой радзіме і клапатліва захоўваюць іх. Краязнаўцаў цікавіць паходжанне назваў населеных пунктаў Бацькаўшчыны, час іх узнікнення, найбольш значныя падзеі. Сталовіцкая зямля. Пра яе можна расказваць доўга, але абмяжуемся вядомым выказваннем: незвычайнае часта знаходзіцца побач.

Вёска Сталовічы мае багатую і слаўную гісторыю.

Пожаловаться на сайт